Лукашэнка пра ГАК у Любанскім раёне: параўнаць гэту будоўлю можна з атамнай станцыяй
23 мая, Любанскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параўнаў будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу (ГАК) у Любанскім раёне з будаўніцтвам АЭС,
Як далажылі Прэзідэнту, на сённяшні момант на ГАК у Любанскім раёне ўжо вядуцца работы на гарызонце, пачата здабыча руды. Праектам прадугледжана будаўніцтва на фабрыцы дзвюх ліній магутнасцю 1 млн т кожная.
Тут будуць вырабляцца высакаякасныя калійныя ўгнаенні. Гэта так званы белы калій, які здабываецца з солей. Гэты прадукт карыстаецца высокім попытам на сусветным рынку. У асноўным экспарт плануецца ў Кітай.
«Калі мы можам паглыбляцца, трэба прадаўжаць будаўніцтва. Усё, што нам патрэбна, трэба рабіць», — даручыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама зноў узняў тэму адходаў: «Трэба думаць, што рабіць з гэтымі адходамі. У Салігорску і тут. Нам трэба прыняць нейкае рашэнне па гэтым пытанні. Трэба думаць, што мы будзем рабіць з гэтымі адходамі. Абавязкова».
Прэзідэнт звярнуў увагу на сацыяльна-эканамічнае развіццё Любанскага раёна і непасрэдна горада Любань. Тут трэба будзе будаваць сучаснае жыллё, сацыяльныя аб’екты па прыкладзе Астраўца, дзе пабудавана БелАЭС.
«Аб’ект пабудаваны. Людзі патрэбны. Пад гэта мы будуем сацыяльную інфраструктуру. Для людзей будзем рабіць усё. Менавіта пад вытворчасць. Вытворчасць, жыллё, уся сацыяльная інфраструктура. Тады будзе толк у краіне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
/Будзе дапоўнена/.