Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў ракетчыкаў і артылерыстаў з прафесійным святам

Фота з архіва 19 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў і ваеннаслужачых ракетных войскаў і артылерыі з прафесійным святам — Днём ракетных войскаў і артылерыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Дата 19 лістапада 1942 года назаўсёды ўпісана ў гісторыю нашай краіны і цесна звязана з пачаткам пераможнага наступлення Чырвонай Арміі пад Сталінградам, што ўнесла пералом у ход Вялікай Айчыннай вайны. Цяперашняе пакаленне ракетчыкаў і артылерыстаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сёння прадаўжае і прымнажае слаўныя баявыя традыцыі дзядоў і прадзедаў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Перакананы, што, знаходзячыся ў пастаяннай баявой гатоўнасці, штодзённа ўдасканальваючы прафесійнае майстэрства і асвойваючы сучасную складаную тэхніку, кожны з вас у любы момант гатовы стаць на абарону краіны і народа».

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці ветэранам, якія многія гады жыцця прысвяцілі службе Айчыне і прадаўжаюць працаваць з моладдзю, перадаючы свой багаты вопыт і веды.

«Дзякую ўсім вам за вернасць прафесіі і воінскаму абавязку», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пажадаў ваеннаслужачым моцнага здароўя, дабрабыту, цвёрдасці духу і стойкасці, а таксама новых поспехаў у ратнай працы на карысць роднай Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»