Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў мусульман Беларусі з Ураза-байрамам

30 сакавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў мусульманскай канфесіі са святам Ураза-байрам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Гэты дзень знамянуе завяршэнне строгага посту ў святы месяц Рамадан і аб’ядноўвае людзей вакол традыцыйных каштоўнасцей ісламу. Дапамога бліжняму, узаемавыручка і самаахвяраванне з’яўляюцца духоўнымі арыенцірамі ў жыцці кожнага верніка», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мусульмане Беларусі шчыра любяць зямлю, на якой жывуць, ствараюць і гадуюць дзяцей.
«Прытрымліваючыся асноў сваёй рэлігіі, працавітасцю і маральнымі паводзінамі яны ўмацоўваюць фундамент канфесійнай згоды ў нашай краіне, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Жадаю шчасця, душэўнага цяпла і добрага здароўя вам, вашым родным і блізкім».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»