Лукашэнка павіншаваў кіраўніка беларускіх католікаў з Вялікаднем
Фота з архіва 20 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архібіскупа Іосіфа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з Вялікаднем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Узвышаная радасць гэтага свята прыносіць мір і згоду ў душы, напаўняе кожнае імгненне шчасцем. Светлае Уваскрэсенне Хрыстова — час надзеі, абнаўлення і адраджэння жыцця, які сцвярджае сілу ўсёдаравання і любові», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Каталіцкая Царква Беларусі аб’ядноўвае вернікаў вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, заклікае да ўзаемадапамогі і з’яднанасці на шляху да адзінства.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Іосіфу Станеўскаму добрага здароўя, духоўнай сілы і поспехаў у яго высокім служэнні.