Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са светлым святам Вялікадня

20 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са светлым святам Вялікадня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«У гэтыя дні праслаўляюцца адкупіцельны подзвіг Хрыста ў імя ўсяго чалавецтва і яго самазабыўнае служэнне людзям. Мільёны вернікаў, якія выбралі галоўнымі арыенцірамі дабро і міласэрнасць, з цеплынёй у душы сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстова. Яно нясе ў дамы шчасце, радасць і любоў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі захавана прыхільнасць да хрысціянскіх каштоўнасцей, тут з асаблівым хваляваннем удзячны Госпаду за існуючыя мір і згоду.

«Няхай вас акружаюць узаемаразуменне, надзея і натхненне. Жадаю вам і вашым сем’ям жыццёвай раўнавагі, моцнага здароўя і поспехаў», — звярнуўся да суайчыннікаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са светлым святам Вялікадня
Хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую са светлым святам Вялікадня.

У гэтыя дні праслаўляюцца адкупіцельны подзвіг Хрыста ў імя ўсяго чалавецтва і яго самазабыўнае служэнне людзям.

Мільёны вернікаў, якія выбралі галоўнымі арыенцірамі дабро і міласэрнасць, з цеплынёй у душы сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстова. Яно нясе ў дамы шчасце, радасць і любоў.

На беларускай зямлі захавана прыхільнасць да хрысціянскіх каштоўнасцей. Тут з асаблівым хваляваннем удзячны Госпаду за існуючыя мір і згоду.

Няхай вас акружаюць узаемаразуменне, надзея і натхненне. Жадаю вам і вашым сем’ям жыццёвай раўнавагі, моцнага здароўя і поспехаў.

Аляксандр Лукашэнка.

20 красавіка 2025 г.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»