Лукашэнка падпісаў указ аб крыптабанках і токенах
Фота з архіва 16 студзеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня падпісаў указ нумар 19 «Аб крыптабанках і асобных пытаннях кантролю ў сферы лічбавых знакаў (токенаў)». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу Беларусі як флагмана ў сферы фінансавых IT-тэхналогій і прадугледжвае стварэнне ўмоў для дзейнасці ў краіне крыптабанкаў.
Згодна з указам крыптабанкам прызнаецца акцыянернае таварыства, якому прадастаўлена права сумяшчаць дзейнасць з выкарыстаннем лічбавых знакаў (токенаў) з правядзеннем банкаўскіх, плацежных і іншых звязаных з імі фінансавых аперацый.
Для допуску на рынак крыптабанк павінен мець статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій і быць уключаны ў рэестр крыптабанкаў Нацыянальнага банка.
Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці крыптабанк абавязаны выконваць патрабаванні заканадаўства, прадугледжанага ў дачыненні да нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, а таксама выконваць рашэнні Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій.
Двайное рэгуляванне дасць магчымасць крыптабанку прапаноўваць кліентам інавацыйныя фінансавыя прадукты, якія адначасова валодаюць перавагамі як класічных банкаўскіх аперацый, так і тэхналагічнасцю, хуткасцю і зручнасцю аперацый з лічбавымі знакамі (токенамі).



