Прэзідэнт

Лукашэнка наведвае горна-абагачальны комплекс у Любанскім раёне

23 мая, Любанскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння горна-абагачальны комплекс (ГАК) у Любанскім раёне, размешчаны на калійным радовішчы ў Мінскай вобласці, .

Размова пойдзе аб завяршэнні праекта па будаўніцтве комплексу і ўводзе яго ў эксплуатацыю. Чакаецца, што гэта дасць значны эфект для сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Горна-абагачальны комплекс пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова інспектаваў ход будаўніцтва з паветра, даваў даручэнні па пытаннях хутчэйшай рэалізацыі праекта.

Пры ўзгадненні назначэння ў жніўні 2024 года Віталя Платуна на пасаду старшыні Любанскага раёна Аляксандр Лукашэнка таксама згадваў пра гэты праект: «Не трэба забываць аб тым, што мы там будуем значны камбінат. І таму інвестару, які пачынаў будаўніцтва, была пастаўлена задача, што Любань, гэты раённы цэнтр, павінен стаць другой сталіцай нашых шахцёраў».

Новы горна-абагачальны камбінат павінен, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, «моцна прыкласціся да Любанскага раёна», як гэта было, напрыклад, у Петрыкаўскім раёне з уводам у эксплуатацыю аднайменнага горна-абагачальнага камбіната. «Як бы ні было складана, усё ж попыт на мінеральныя ўгнаенні вельмі сур’ёзны не толькі ўнутры нашай краіны, але і на знешніх рынках. І нейкую лішнюю капейку яны змогуць інвесціраваць у Любанскі раён», — сказаў Прэзідэнт пра будучае буйнейшае прадпрыемства гэтага рэгіёна.
Наведваючы прадпрыемствы Любанскага раёна ў маі 2023 года, першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў заяўляў, што Прэзідэнтам была пастаўлена задача ўвесці ў эксплуатацыю ГАК да 1 чэрвеня 2025 года.

Праектная магутнасць прадпрыемства — да 2 млн тон хларыду калію за год. Рэалізацыя гэтага маштабнага інвестыцыйнага праекта накіравана на стварэнне сучаснага высокатэхналагічнага прадпрыемства па здабычы і абагачэнні мінеральных угнаенняў, здольнага ўмацаваць пазіцыі Беларусі на рынку калійных угнаенняў.

Праект прадугледжвае будаўніцтва поўнага вытворчага цыкла: ад шахтнага комплексу і абагачальнай фабрыкі да інжынернай інфраструктуры і дапаможных аб’ектаў. У рамках рэалізацыі выкарыстоўваюцца сучасныя праектныя рашэнні і тэхналогіі, якія адпавядаюць міжнародным стандартам.

Вынікам рэалізацыі праекта таксама стане стварэнне амаль 1200 новых працоўных месцаў на горна-абагачальным комплексе, прыцягненне моладзі ў рэгіён. Гэта запусціць працэсы развіцця горада Любань і прылеглых сельскіх тэрыторый у частцы будаўніцтва сучаснага жылля і развіцця інжынернай і сацыяльнай інфраструктуры, сферы паслуг Любанскага раёна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»