Прэзідэнт

Лукашэнка — дзецям: у Беларусі ва ўсіх як ніколі роўныя магчымасці, трэба толькі працаваць

29 снежня, Мінск . У Беларусі ва ўсіх як ніколі роўныя магчымасці, трэба толькі працаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на дабрачынным навагоднім свяце ў Палацы Рэспублікі,

«Я разумею, што ў гэтай зале абсалютна розныя дзеці. Распаўсюджанае паняцце — розныя дзеці. Вядома ж, розныя — і па сваім становішчы ў тым ліку. Але, дарагія мае, паверце майму жыццёваму вопыту: мы ўсе ў дзяцінстве, магчыма, усе розныя, але сёння як ніколі ва ўсіх нас роўныя магчымасці. Трэба толькі адно — трэба працаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для школьнікаў важна перш за ўсё вучоба. «Будзеце вучыцца — значыць, перспектыва ў вас добрая. Значыць, вы станеце тымі, на каго раўняецеся. Таму без усялякіх натацый — вучыцеся. Прапусціце гэты час — вы ніколі яго не нагоніце, не дагоніце. Ён проста ад вас убяжыць», — падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў зале Палаца Рэспублікі разам з дзецьмі прысутнічаюць выхавальнікі і настаўнікі. «Дзякуй вам за тую вялікую працу, якую вы ўкладваеце ў нашых дзяцей. Я ведаю, як гэта нялёгка. Можа, мы не ўдзяляем такую ўвагу вам з боку дзяржавы, якую павінны ўдзяляць. Вы падказвайце, мы абавязкова будзем выпраўляць гэты недахоп», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў педагогам за тое, што яны выхоўваюць сапраўдных патрыётаў Беларусі. «А калі вы выхоўваеце патрыётаў — значыць, вы і самі патрыёты. І абавязкова павінны быць гэтымі патрыётамі», — дадаў ён.

«Я ўжо вельмі шмат нагаварыў і пра працу, і пра вучобу. Ведаю, што вы не толькі дзеля гэтага прыехалі сюды. Можа, вы паглядзелі ўжо на Дзеда Мароза і Снягурачку. І вы, і я, і мільёны людзей, якія вас убачаць, чакаюць гэтага чараўніцтва ад нашых Дзеда Мароза і Снягурачкі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў дзецям падзякаваць гэтым казачным персанажам за свята.

Галоўная ёлка краіны — дабрачыннае навагодняе свята з удзелам Прэзідэнта і дэманстрацыяй навагодняга паказу ў Палацы Рэспублікі — з’яўляецца цэнтральнай падзеяй акцыі «Нашы дзеці». У гэтым годзе для дзяцей падрыхтавалі яркі паказ «Чараўніцтва Новага года» з казачнымі персанажамі і галоўнымі атрыбутамі зімовых свят.

На галоўную ёлку краіны ў Палацы Рэспублікі запрошаны амаль 2,4 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі. Магчымасць убачыць яркі навагодні паказ атрымалі навучэнцы кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы розных алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў, навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце, дзеці-сіроты, дзеці са шматдзетных сем’яў і сем’яў бежанцаў і дзеці, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На гэтым свяце дзеці атрымліваюць не толькі добры настрой, але і падарункі ад кіраўніка дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»