Лукашэнка: Беларусь пад чыстым небам — мэта ўсёй нашай палітыкі
1 ліпеня, Мінск . Беларусь пад чыстым небам — гэта мэта ўсёй дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці,
«Мы святкуем Дзень Незалежнасці пад чыстым небам і вельмі гэтым даражым. Мы робім усё, каб мірам аплаціць доўг перад пакаленнем пераможцаў, якія падарылі нам 80 гадоў гэтага мірнага жыцця. Робім усё, каб апраўдаць іх надзеі. У адваротным выпадку за што яны гінулі? Беларусь пад чыстым небам — гэта і мэта ўсёй нашай палітыкі, і вобраз будучыні, да якой імкнёмся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў жыхароў Беларусі шмат планаў на жыццё: простых, асабістых, важных для ўсёй краіны. Напрыклад, нядаўна правялі выпускныя балі, пачалася ўступная кампанія, ёй удзяляецца ўвага на самым высокім узроўні. «Нашы дзеці рыхтуюцца зрабіць лёсавызначальны крок у дарослае жыццё, бацькі хвалюцца. Я і многія іншыя на гэта рэагуем, разумеем, што гэта ваша жыццё. Гэта не бульба, якая недзе там на складах згубілася. Гэта — будучыня самых адукаваных, самых адораных, мэтанакіраваных людзей — будучых будаўнікоў нашага жыцця», — сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што гарачая пара і ў аграрыяў. Цяпер працаўнікі вёскі актыўна працуюць на рэзультат, вынікі падвядуць у час святкавання «Дажынак». Аляксандр Лукашэнка папрасіў і гараджан не заставацца ўбаку ад гэтых спраў, паколькі менавіта з вёсак многія пераехалі ў гарады. «Але мы не павінны забываць, што там, — вёска сёння корміць і адзявае нас, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Пастаўлена галоўная задача — накарміць краіну і зарабіць».
Пералічваючы, чым жыве краіна, Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб маючых адбыцца любімых многімі летніх фестывалях у Александрыі і Віцебску. Там збярэцца ўся краіна, прыедуць сябры з блізкага і далёкага замежжа.
«Хто бачыць у гэтых планах іншыя, не мірныя мэты?» — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.