Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь і Дамініканская Рэспубліка маюць значны патэнцыял для развіцця адносін 

Фота з архіва 27 лютага, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі Луіса Радольфа Абінадэра Карону з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Карыстаюся гэтым выпадкам, каб пацвердзіць зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі міждзяржаўнага дыялогу, інтэнсіфікацыі кантактаў у розных сферах і пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва з Дамініканскай Рэспублікай, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы маем значны патэнцыял для ўстанаўлення і развіцця ўзаемавыгадных адносін у галінах прамысловасці, фармацэўтыкі, навукі і тэхналогій».

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Дамініканская Рэспубліка змогуць забяспечыць палітычнае і гандлёва-эканамічнае партнёрства на карысць двух народаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Радольфа Абінадэру Карону здароўя і новых дзяржаўных дасягненняў, а кожнаму дамініканцу — міру і згоды. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»