Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь і Бангладэш звязвае ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва 

Фота з архіва 26 сакавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна і ўсіх грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

«Прыемна адзначыць, што нашы краіны звязваюць адносіны дружбы і павагі, а таксама ўзаемная зацікаўленасць у далейшым пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў і ўмацаванні дзелавых кантактаў ва ўсіх сферах, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што патэнцыял беларуска-бангладэшскага партнёрства не вычарпаны і разам мы зможам вывесці двухбаковыя сувязі на якасна новы ўзровень на карысць нашых народаў». 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махамеду Шахабудзіну здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай рабоце, а жыхарам Бангладэш — міру і стабільнасці. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»