Лукашэнка арыентуе не будаваць тое, без чаго сёння і заўтра можна абысціся
16 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе не будаваць тое, без чаго сёння і заўтра можна абысціся. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб праектах прагнозных дакументаў на будучы год,
Прэзідэнт адзначыў, што ў наступным годзе пачынаюць працаваць новыя дзяржаўныя праграмы. Урад ужо сфарміраваў іх пералік, які будзе разгледжаны асобна. «Большасць — сацыяльна-эканамічнай накіраванасці і фінансуюцца з бюджэтаў. Але што ў аснове гэтых праграм? Як вызначалася патрэбнасць у рэсурсах? Гэта павінны быць рэальныя, прымянімыя на практыцы планы пад канкрэтны і эфектыўны вынік», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Пры гэтым я хачу заўважыць, прэм’ер-міністр, я ўпэўнены, гэта выканае, — яму даручана ні ў якім разе не займацца будаўніцтвам і стварэннем таго, без чаго сёння і заўтра, магчыма, можам абысціся. Гляджу, гэтыя офісы, палацы на месцах. Яшчэ там нечага. Трэба будаваць — і ў праграму (уключаюць. — Заўвага )», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ёсць іншыя напрамкі, на якія варта прыярытэтна накіраваць сродкі. Напрыклад, на будаўніцтва сучасных комплексаў у сельскай гаспадарцы для ўтрымання буйной рагатай жывёлы.
«Хопіць ужо гэтых палацаў і культурных аб’ектаў. Важней, напэўна, людзям пабудаваць жыллё. Не трэба раскідвацца грашыма, якіх у вас няма. Аб’ектыўна трэба сітуацыю ацэньваць і спыніць будаўніцтва ўсякіх музеяў, дамоў адпачынку і іншага. Гэтыя трэба задзейнічаць, — адзначыў Прэзідэнт. — Вось адзін музей пабудуем — там і дзяржава, і дабрачыннасць. Усё разам. І дастаткова гэтага аднаго музея (размова пра будаўніцтва ў Мінску новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. — Заўвага ). Дастаткова! Людзі прыедуць, будуць глядзець, таму што на месцах іх ужо акіян. Тое ж самае і па іншых аб’ектах».



