Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Алжыр змогуць значна нарасціць тавараабарот
Аляксандр Лукашэнка і Ібрагім Бугалі 2 снежня, Алжыр . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Алжыр змогуць значна нарасціць тавараабарот. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са спікерам Нацыянальнай народнай асамблеі Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ібрагімам Бугалі,
«Апошнія гады дынаміка нашых адносін значна ўзмоцнена, і ў гэтым напрамку нам трэба рухацца. Але той тавараабарот, які мы маем на сённяшні дзень, зусім не адлюстроўвае патэнцыялу нашых краін. Мы правялі тут форум дзелавых колаў Беларусі і Алжыра, устанавілі адносіны непасрэдна паміж кампаніямі. Думаю, нам удасца значна павялічыць тавараабарот. Мы адказныя людзі і будзем няўхільна выконваць нашы дамоўленасці. Тармажэння з нашага боку не будзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь — машынабудаўнічая краіна з развітой сельскай гаспадаркай. «Многія напрамкі нам удалося развіць. Мы гатовы з вамі гэтым дзяліцца», — запэўніў беларускі лідар.
Па выніках 2024 года тавараабарот склаў крыху больш за $49 млн, з якіх практычна ўвесь аб’ём — гэта беларускі экспарт.






