Прэзідэнт

«Людзі бачаць, хто невінаваты, хто вінаваты». Лукашэнка пра сітуацыю з літоўскімі велікагрузамі ў Беларусі

Фота з архіва 25 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, які па даручэнні кіраўніка дзяржавы сустракаўся з вадзіцелямі велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы,

«Мы з вамі дамаўляліся, што ў нядзелю вы перагаворыце з вадзіцелямі велікагрузаў. Іх 1,8 тыс. недзе літоўскіх, з літоўскімі нумарамі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вадзіцелі, зразумела, і беларусы, і расіяне, і літоўцы, і казахі — розныя людзі ёсць. Граніцу яны (літоўскі бок. — Заўвага ) адкрылі. Зразумела, прызнавацца не хочуць, што яны вінаваты. Ды нам гэта і не трэба — людзі бачаць, хто невінаваты, хто вінаваты».

Разам з тым, лічыць кіраўнік дзяржавы, літоўскі бок будзе «зрушваць градус» у бок гэтых велікагрузаў, падштурхоўваючы вадзіцеляў да таго, каб яны займалі пэўную палітычную пазіцыю. «Трэба было растлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму павінен, у рэшце рэшт. Я лічу, вы гэта зрабілі. Якое ваша меркаванне з размовы з вадзіцелямі? Якое іх меркаванне, якая сітуацыя?» — пацікавіўся Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра вадзіцеляў велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы, адзначыў, што яны не нясуць адказнасці за рашэнні літоўскіх улад. «Гэта людзі ні ў чым не вінаватыя. Я ўжо гаварыў аб гэтым: яны ні ў чым не вінаваты. У тым ліку і іх арганізацыі аўтаперавозчыкаў. У чым літоўскія аўтаперавозчыкі вінаваты? Ні ў чым. Гэта глупства было на палітычным узроўні», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт дадаў, што цяперашнюю сітуацыю трэба будзе вырашыць знешнепалітычным ведамствам дзвюх краін: «Няхай Міністэрства замежных спраў наша і літоўскае сустракаюцца і разрульваюць гэту сітуацыю».

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прапанаваў дзяржсакратару Савета бяспекі разгледзець кадравыя пытанні.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»