Літва не плануе выплачваць кампенсацыі перавозчыкам з-за закрыцця граніцы з Беларуссю
Фота з архіва 19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Літвы не разглядае магчымасць кампенсацыі перавозчыкам за страты, выкліканыя закрыццём граніцы з Беларуссю. Аб гэтым заявіла прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене, паведамляюць літоўскія СМІ.
«Мы не разглядаем пытанне аб кампенсацыі», — сказала Ругінене.
Сёння Кабмін Літвы прыняў рашэнне аб адкрыцці граніцы з Беларуссю раней за запланаваны тэрмін. Пункты пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») пачнуць работу з 20 лістапада, калі першапачаткова літоўскі бок планаваў пакінуць іх закрытымі да 30 лістапада.
Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў Linava заявіла, што вітае рашэнне аб адкрыцці пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю. Раней прадстаўнікі літоўскіх перавозчыкаў не раз указвалі на тое, што закрыццё КПП негатыўна ўплывае на работу транспартнага сектара і абыходзіцца вялікімі стратамі галіне.-0-





