«Лістапад-2025»
XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) «Лістапад» пройдзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2025 года.
Слоган — «Гісторыя, што мяняе погляд».
У рамках кінафестывалю — восем конкурсных праграм:
— конкурс ігравога кіно;
— конкурс неігравога кіно;
— конкурс фільмаў «Кіно маладых»;
— конкурс анімацыйнага кіно;
— конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзiк»;
— конкурс нацыянальных кінашкол;
— нацыянальны конкурс;
— конкурс кароткаметражных фільмаў.
Фільмам адкрыцця фестывалю стане беларуская спартыўная драма «Пераломны момант».
У афішы «Лістапада» — 157 карцін з 41 краіны.
Усяго было пададзена больш за 3,6 тыс. заявак са 120 краін.
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзiк» стартуе ў кінатэатры «Піянер» 1 лістапада. На конкурсе будуць прадстаўлены 6 фільмаў з 5 краін.
Пляцоўкі XXXI ММКФ:
— Палац Рэспублікі (адкрыццё «Лістапада»); кінатэатр «Масква» (закрыццё);
— кінатэатры «Перамога», «Піянер», «Цэнтральны», «Беларусь».
ММКФ «Лістапад» — самая значная падзея ў сферы кіно ў Беларусі. Першы кінафорум прайшоў у Мінску ў 1994 годзе.
Крыніцы: дырэкцыя кінафестывалю «Лістапад».






