Лепшыя спектаклі XIX «M.@rt.кантакта» назвалі ў Магілёве
28 сакавіка, Магілёў . Вынікі XIX Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» падвялі 27 сакавіка ў Магілёве,
Цэлы тыдзень Магілёў быў цэнтрам прыцягнення тых, хто любіць тэатр і жыве ім. Сёлета ў афішы форуму было 17 пастановак, прыехалі творчыя калектывы з Беларусі, Расіі і Казахстана.
Па традыцыі, форум завяршыўся ў Міжнародны дзень тэатра. У гэты дзень гледачы змаглі паглядзець пастаноўку «Пікавая дама» Смаленскага камернага тэатра ў прачытанні галоўнага рэжысёра Пятра Арлова. Яркая сцэнаграфія, прыгожая музыка і ўпэўненая гульня прафесіяналаў не пакінула магілёўскую публіку абыякавай — апладысменты гучалі доўга.



Пасля спектакля агучылі вынікі форуму. Лепшым спектаклем на думку экспертаў форуму стала пастаноўка «Лада або Радасць» Невялікага драматычнага тэатра з Санкт-Пецярбурга.




«Залатую маску» ад маладзёжнага журы ўручылі спектаклю «Хутар» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

На думку гледачоў форуму лепшай стала пастаноўка «Дама з сабачкам» Маскоўскага Губернскага тэатра.
Акрамя таго, былі ўручаны спецыяльныя дыпломы ў розных намінацыях.
Фота БЕЛТА і Магілёўскага аблвыканкама






