Культура

Лепшых работнікаў культуры ўзнагародзілі ў Купалаўскім тэатры

13 кастрычніка, Мінск . Лепшых работнікаў культуры ўзнагародзілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы,

Цырымонія ўзнагароджвання была прымеркавана да Дня работнікаў культуры, які адбыўся ў нядзелю. Міністр культуры Руслан Чарнецкі падкрэсліў, што менавіта дзякуючы працы і намаганням работнікаў культуры мы маем цудоўную магчымасць пры падтрымцы дзяржавы захоўваць, прымнажаць і аднаўляць нашы народныя рамёствы, абрады і святы, захоўваць культурныя каштоўнасці, якія нам пакінулі продкі. У нас ёсць магчымасць удасканальваць бібліятэчную сістэму, рабіць яе больш даступнай для людзей, паляпшаць экспазіцыі ў музеях, ставіць цудоўныя тэатральныя і канцэртныя пастаноўкі, пісаць выдатныя песні і вершы, ствараць творы жывапісу і скульптуры.

На яго думку, гэта дапамагае паказваць, наколькі беларусы шчодрыя, сумленныя, справядлівыя, добрыя, працавітыя і таленавітыя людзі. «Я не раз быў сведкам, як захапляюцца нашымі дзеячамі мастацтва госці з блізкага і далёкага замежжа. Дзякуй вам вялікі за тое, што вы сваім мастацтвам і працай праслаўляеце нашу краіну і даяце нам, беларусам, магчымасць ганарыцца нашай культурай», — звярнуўся Руслан Чарнецкі да ўдзельнікаў мерапрыемства.

Ён таксама павіншаваў ветэранаў, якія стаялі ля вытокаў сучаснай беларускай культуры і рабілі ўсё для яе развіцця. «Я добра ведаю, што гэта такое — падрыхтавацца, выйсці на сцэну і дарыць сваё мастацтва гледачу, дзеля якога мы ўсё гэта і робім. Я ведаю, наколькі гэта складаная, часам нават непрадказальная праца, таму жадаю вам здароўя, сіл і бясконцага натхнення», — рэзюмаваў Руслан Чарнецкі.

Дырэктар Палаца культуры Маладзечна Таццяна Цагалка прызналася, што іх калектыву вельмі прыемна і ганарова атрымаць такую ўзнагароду, і яна дакладна будзе матываваць іх рухацца наперад. «Той аб’ём мерапрыемстваў і энтузіязм, з якім працуе калектыў, заслугоўвае ўзнагароды, заахвочвання і прызнання. Гэта ўзнагарода будзе рухаць калектыў да новых цікавых і яркіх праектаў», — сказала Таццяна Цагалка.

Дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва» Наталля Кузняцова дадала, што за ўзнагародай стаіць карпатлівая праца журналістаў і фотакарэспандэнтаў, якія дзень пры дні стараюцца быць моцнай камандай, бо шмат у чым менавіта ад зладжанасці калектыву залежыць вынік іх работы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»