Культура

«Лабірынты памяці». Персанальную выставу мастачкі Лізаветы Пастушэнка прадставяць у НММ

Фота з архіва 23 красавіка, Мінск . Персанальную выставу беларускай мастачкі Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Гэта першы выставачны праект Лізаветы Пастушэнка ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку з выкарыстаннем такіх матэрыялаў, як сепія, сангвін і соус.

Лізавета Пастушэнка — член Беларускага саюза мастакоў, актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх і міжнародных праектаў, мастацкіх выстаў і пленэраў, сярод якіх «Арт-Мінск», Viva Kola Art, выстава намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва, «Станковая і кніжная графіка ХХ-ХХI стст.», «Арт-панарама», «Здраўнёва ў асобах і лёсах».

Урачыстае адкрыццё выставы ў НММ пачнецца ў 17.00. Экспазіцыя прадоўжыць работу да 25 мая.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»