У свеце

Лаўроў: РФ не збіраецца нападаць на Еўропу, але гатова даць ваенны адказ 

Сяргей Лаўроў. Фота МЗС РФ 8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія не збіраецца нападаць на Еўропу, але гатова даць паўнацэнны ваенны адказ у выпадку неабходнасці. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў інтэрв’ю праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале НТБ.

«Ні на якую Еўропу мы не збіраемся нападаць, нам гэта зусім не патрэбна. І калі раптам Еўропа вось гэтыя свае пагрозы падрыхтавацца да вайны супраць нас рэалізуе і пачне нападаць на Расійскую Федэрацыю, Прэзідэнт сказаў, што гэта будзе не спецыяльнай ваеннай аперацыяй з нашага боку, гэта будзе паўнацэнны ваенны адказ усімі наяўнымі ваеннымі сродкамі ў адпаведнасці з дактрынальнымі дакументамі наконт гэтага», — падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.

У снежні Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у час «Вынікаў года» заявіў, што не Расія ваюе з Захадам, а Захад з Расіяй рукамі ўкраінскіх нацыяналістаў. Раней расійскі лідар адзначаў, што РФ не збіралася і не збіраецца ваяваць з Еўропай. Пуцін падкрэсліваў пры гэтым, што калі Еўропа раптам пачне вайну, то не можа быць сумненняў у тым, што Расія гатова «адразу цяпер».-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»