Эканоміка

Кулік: пераход на пелеты — гэта не імпартазамяшчэнне, а імпартанезалежнасць

24 мая, Петрыкаўскі раён . Пераход на выкарыстанне пелетаў для ацяпляльных патрэб — гэта не імпартазамяшчэнне, а імпартанезалежнасць. Аб гэтым заявіў журналістам міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік,

У Беларусі створана 64 пелетныя вытворчасці. Яны здольны выпускаць 900 тыс. т прадукцыі ў год. Калі гэтыя прадпрыемствы ствараліся, меркавалася, што пелеты будуць адгружацца на рынак Еўрасаюза. На той час ён мог спажыць 12,5 млн т прадукцыі. Аднак пасля ўвядзення санкцый было прынята рашэнне больш актыўна асвойваць унутраны рынак.

«Як мы працуем па гэтым напрамку: першае — гэта стымуляванне спажывання насельніцтвам, другое — адыход ад газу. Пераход на пелеты — гэта не імпартазамяшчэнне, гэта імпартанезалежнасць», — заявіў Аляксандр Кулік.

У мінулым годзе ў Беларусі было спажыта 43 тыс. т пелетаў, планка на гэты год — 80 тыс. т прадукцыі. «Але гэта толькі пачатак шляху. Да 2027 года мы выйдзем прыкладна на 200 тыс.т», — адзначыў міністр.

Аляксандр Кулік нагадаў, што мэтай стварэння пелетных вытворчасцей стала неабходнасць перапрацоўваць апілкі. Гэта значыць, цяпер грошы робяць літаральна з таго, што ляжыць пад нагамі. «У нас за мінулы год з’явілася 680 тыс. кубоў апілак у выніку вытворчасці прадукцыі. На тону пелетаў трэба 2,5 куба апілак. Вось і простая арыфметыка: у сістэме Мінлясгаса былі створаны магутнасці для вытворчасці 200-250 тыс. т прадукцыі, — расказаў кіраўнік ведамства. — Адходаў у лесе хопіць. У нас цяпер не запатрабавана 3 млн кубаметраў дрывяной драўніны, якая ляжыць на складах. Таму можна нават павялічваць магутнасці па вытворчасці пелетаў, калі будзе спажыванне».

Паводле слоў міністра, за студзень — красавік насельніцтва набыло 250 катлоў на пелетах. За ўвесь мінулы год лічба не перавышала двух дзясяткаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб вытворчасць пелетаў была рэнтабельнай. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, не трэба выцягваць галіну за кошт іншых напрамкаў. Яна павінна забяспечваць сябе сама.

«Так, гэта адходы, якія ў нас пад нагамі. Але Прэзідэнт строга патрабуе, каб адходы таксама прыносілі рэнтабельнасць. Мы будзем працаваць над цаной і зніжэннем сабекошту прадукцыі», — дадаў Аляксандр Кулік.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»