Спорт

Кухарчык прызнаны лепшым іграком 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Фота з архіва 15 красавіка, Мінск . Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» падвяла вынікі чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі,

Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны Ілья Кухарчык. Атакуючы паўабаронца мазырскай «Славіі «быў адным з лідараў сваёй каманды ў пераможным дамашнім паядынку з чэмпіёнам краіны мінскім «Дынама». У яго актыве адзін забіты мяч і дзве галявыя перадачы. У выніку мазырчане выйгралі з лікам 3:0 і выйшлі ў лідары турніру.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў паўабаронца брэсцкага «Дынама» Іван Зянькоў. На 72-й хвіліне сустрэчы з футбалістамі «Смаргоні» навабранец брэсцкага клуба эфектным далёкім ударам трапіў у вароты гасцей, устанавіўшы канчатковы вынік — 2:0. Гэта першая вікторыя дынамаўцаў на старце цяперашняга сезона.

Пасля чатырох тураў лідзіруюць «Славія» і дэбютант элітнага дывізіёна «МЛ Віцебск», якія набралі па 10 ачкоў, у барысаўскага БАТЭ і «Мінска» па 7 заліковых балаў.

Расклад сустрэч 5-га тура:

18 красавіка
«Слуцк» — «Славія», «Мінск» — «Гомель»;

19 красавіка
«Дынама» (Мінск) — БАТЭ, «Іслач» — «Нафтан», «Маладзечна» — «Віцебск», «Арсенал» — «Нёман»;

21 красавіка
«МЛ Віцебск» — «Смаргонь», «Дынама» (Брэст) — «Тарпеда-БелАЗ».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»