Спорт

Квартальнаў пра разгром «Сочы»: добрая рэалізацыя, пяць хвілін большасці сталі ключавымі

Фота з архіва 29 кастрычніка, Мінск . Галоўны трэнер хакейнага мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў застаўся задаволены дзеяннямі маладых ігракоў у дамашнім матчы супраць «Сочы», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

«Зубры» прадоўжылі пераможную серыю да трох матчаў, разграміўшы сочынцаў з лікам 8:2. Дублі ў складзе мінчан аформілі Ягор Борыкаў і Данііл Ліпскі, па шайбе закінулі Сэм Энас, Ілья Усаў, Віталь Пінчук і Вадзім Шыпачоў. Тры галявыя перадачы аддаў Алекс Лімож.

«Добрая рэалізацыя. Ключавы момант — пяціхвіліннае выдаленне ў саперніка, мы забілі шмат галоў у большасці. Ледзь-ледзь змянілі спалучэнні. Маладыя хлопцы — малайцы, сталі рухаць шайбу, кідаць па варотах. Яны заслужылі гэта сваёй работай, хуткасцю і напорам. Многім хлопцам, у якіх нешта не атрымліваецца, гэта будзе добрым прыкладам. Рэзультатыўнасць вернецца толькі праз працу, — адзначыў Квартальнаў. — Задаволены вынікам. Добра, што ўсё атрымалася і гульня пайшла. Такое бывае. Але гэта сустрэча ўжо ў мінулым, хлопцы і самі ўсё разумеюць. Нядаўна мы прайгравалі ўжо адразу пасля значнай перамогі, не хацелася б паўтарэння. Будзем рыхтавацца да матчу ў чацвер».

Наступным сапернікам сталічнага клуба стане хабараўскі «Амур». Паядынак на «Мінск-Арэне» стартуе 30 кастрычніка ў 19:10.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»