Грамадства

Крутой — школьнікам: пашпарт — гэта дакумент, у якім сустракаецца ваша асабістая гісторыя і карані ўсёй краіны

Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » Больш за 3 тыс. юнакоў і дзяўчат атрымаюць пашпарты ў ходзе акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» стартуе ў Канстытуцыйным Судзе   13 сакавіка, Мінск . Пашпарт адкрывае вялікія дзверы, але ўвайсці ў іх і не згубіцца ўнутры — задача самога чалавека. З такім наказам выступіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая прайшла ў тым ліку ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці,

У размове са школьнікамі Дзмітрый Крутой звярнуў іх увагу на тое, што пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — не проста кніжачка з прыгожай фатаграфіяй, пячаткамі, гэта сімвал сталення і кропка адліку нечага вялікага.

«Нашы продкі гаварылі: чалавек без памяці — як дрэва без каранёў». Пашпарт — гэта дакумент, у якім сустракаецца ваша асабістая гісторыя і карані ўсёй нашай краіны, — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Давайце скажам шчыра: пашпарт нічога не гарантуе. Ён не абяцае, што цяпер у вас будзе ўсё проста, лёгка. Ён толькі адкрывае вам вялікія дзверы. Але ўвайсці ў іх, застацца чалавекам і не згубіцца ўнутры — гэта ўжо ваша задача».

Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што цырымонія ўручэння пашпартоў праходзіць напярэдадні важнага свята — Дня Канстытуцыі Беларусі. «Калі сказаць па-простаму, Канстытуцыя — гэта дагавор пакаленняў, тых, хто будаваў Беларусь учора (гэта вашы дзядулі, бабулі), тых, хто адказвае за яе сёння (гэта вашы бацькі, настаўнікі), і вас — тых, каму краіну мы перададзім заўтра», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Асноўны Закон краіны, паводле яго слоў, зафіксаваў галоўныя спадзяванні бабуль і дзядуляў, бацькоў цяперашніх школьнікаў на мір, справядлівасць, магчымасць сумленнай працай пабудаваць сваё жыццё, на захаванне нашай мовы, культуры і г.д.

«Канстытуцыя нагадвае: як бы ні мяняўся сучасны свет, а змяненняў вельмі шмат, ёсць рэчы, якія ніколі не ўстарэюць. Гэта годнасць чалавека, любоў да Радзімы, адказнасць за свае ўчынкі. Канстытуцыя — гэта дагавор аб тым, якой павінна быць наша краіна, каб нам з вамі ў ёй усім разам хацелася жыць», — сказаў Дзмітрый Крутой.

Прадаўжаючы сваю прамову, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што Беларусь — краіна з вялікім характарам. Беларусь прайшла праз вельмі цяжкія выпрабаванні — войны, акупацыі, разбурэнні. «Наша зямля памятае кожнага загінулага жыхара. Памятае Хатынь, іншыя спаленыя вёскі, памятае канцлагеры, разбураныя гарады. Яна памятае, як усё гэта даводзілася падымаць з руін практычна з нуля пасля Вялікай Перамогі над фашызмам», — адзначыў Дзмітрый Крутой.

Не паўтарыць такой трагедыі, паводле яго слоў, — агульная задача. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заўважыў, што сёння на планеце вельмі шмат канфліктаў, у першую чаргу з-за пастаянных спроб падзяліць людзей па мове, рэлігіі, адносінах да гісторыі, нейкіх поглядах. Сітуацыя вельмі небяспечная, і трэба берагчы мір у Беларусі. Не толькі не дапускаць гарачай вайны, але і берагчы мір унутры краіны, у грамадстве, ва ўласных сем’ях, уласных душах, падкрэсліў ён.

У размове са школьнікамі Дзмітрый Крутой асобна спыніўся на цяперашнім лічбавым часе. Заўважыў, што іх прадзядулі, а можа і дзядулі з бабулямі, нават падумаць не маглі, што іх праўнукі і ўнукі будуць вучыцца праграміраванню ў школьных гуртках, рабіць робатаў, дроны, запускаць стартапы, удзельнічаць у міжнародных праектах, размаўляць з людзьмі з іншых краін, карыстаючыся, па сутнасці, адным клікам камп’ютарнай мышкі. «Але іх мара была больш шырокая — каб іх нашчадкі, гэта значыць вы, жылі ў мірнай, дастойнай краіне, дзе шануюць працу, павагу і справядлівасць», — адзначыў Дзмітрый Крутой.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заклікаў школьнікаў вывучаць гісторыю Беларусі не для школьных адзнак, а для разумення, на якой зямлі яны стаяць і чаго каштавала зрабіць яе такой і захаваць. Дадаў, што такія рэчы, як сумленне, сумленнасць, дабрыня і павага да старэйшых, нельга аблічбаваць.

Дзмітрый Крутой адзначыў, што моладзь — гэта не толькі будучыня, як сёння часта гавораць, але і сучаснасць. «Вашы думкі, вашы ідэі, вашы добрыя адзнакі, ваш погляд на свет вельмі патрэбны Беларусі ўжо сёння», — падкрэсліў ён.

Беларусь абяцае сваім грамадзянам абарону, магчымасці для адукацыі, уласнага развіцця, падтрымку ў цяжкую хвіліну, права на ўласную думку і выбар, адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. «Але вы таксама абяцаеце краіне сумленна вучыцца і працаваць, паважаць сваіх бацькоў, настаўнікаў, берагчы мір і парадак, несці адказнасць за свае ўчынкі і любіць сваю Радзіму», — рэзюмаваў  Дзмітрый Крутой.
Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»