Прэзідэнт

Крутой раскрыў рабочы графік Лукашэнкі на пачатак 2026 года 

Фота з архіва 28 снежня, Мінск . Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» раскрыў рабочы графік Аляксандра Лукашэнкі на пачатак 2026 года, .

«Прэзідэнтам на першы квартал (нават можна сказаць, на студзень) анансавана некалькі сур’ёзных мерапрыемстваў з нашымі ваеннымі ведамствамі. Таму дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі цяпер рыхтуе гэтыя мерапрыемствы. Далей Прэзідэнт плануе наведаць «Планар», каб паслухаць, як рэалізуюцца праграма развіцця мікраэлектронікі да 2028 года і сумесныя інтэграцыйныя праекты з Расійскай Федэрацыяй», — расказаў Дзмітрый Крутой.

У прыярытэце ў кіраўніка дзяржавы таксама будзе работа сельскагаспадарчага сектара, асабліва ў Віцебскай вобласці. «Кантрольны тэрмін — першы квартал, калі трэба навесці парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах, на нашых мехдварах, скласці інвестыцыйныя планы для таго, каб веснавая палявая кампанія пачалася ў поўным узбраенні. Гэта таксама цяпер у пастаянным фокусе ўвагі нашага лідара, і ён адпаведныя справаздачы заслухоўвае практычна штодзень», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»