Пляцоўка, якая дапамагла прадухіліць грамадзянскі канфлікт. Дэпутат аб гістарычнай місіі І УНС
Сяргей Клішэвіч Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Краіне трэба было знайсці ўласны шлях вырашэння эканамічных праблем — дэлегат І УНС Цёпла і выгадна: у Беларусі расце папулярнасць жылля з электраацяпленнем 21 кастрычніка, Мінск . Галоўнае значэнне першага Усебеларускага народнага сходу заключаецца ў тым, што ён адвёў краіну ад пагрозы грамадзянскага канфлікту. Такое меркаванне ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» выказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч.
«У 1990-я гады многія постсавецкія краіны сутыкнуліся з грамадзянскай вайной, а гэта, зразумела, тармажэнне эканамічнага развіцця, гэта гора, страх. Наш Прэзідэнт прыняў мудрае рашэнне, звярнуўшыся да народа, што дапамагло тады адвесці краіну ад кровапраліцця ўнутры дзяржавы. У Расіі ў 1993 годзе адбыўся палітычны канфлікт — паміж Вярхоўным Саветам і Прэзідэнтам. Процістаянне скончылася прымяненнем танкаў, расстрэлам Дома ўрада, пралілася кроў. Беларусь магла сутыкнуцца з падобным сцэнарыем, але зноў жа мудрасць кіраўніка дзяржавы, вельмі маладога на той час Прэзідэнта, дазволіла вырашыць праблему», — сказаў Сяргей Клішэвіч.
У далейшым, паводле яго слоў, Усебеларускі народны сход стаў пляцоўкай для абмеркавання і вырашэння іншых важных для краіны пытанняў. «Сёння яго роля — у тым ліку дапамагаць знаходзіць выйсце са складаных сітуацый, з якімі можа сутыкнуцца дзяржава. Такі фармат дае магчымасць даносіць да грамадства пазіцыю кіраўніка дзяржавы і органаў улады, абмяркоўваць праблемы і шукаць рашэнні ў канструктыўным дыялогу», — дадаў дэпутат.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.





