Культура
«Конь — чалавеку крылы!» Выстава творчых работ адкрылася ў Гомелі
19 лістапада, Гомель . У выставачнай зале ГАЦНТ 18 лістапада адбылося адкрыццё выставы творчых работ Ганны Пугачовай і Веры Філатавай «Конь — чалавеку крылы!». У экспазіцыі прадстаўлены работы, выкананыя ў некалькіх напрамках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка гладдзю, графіка і жывапіс, разьба па дрэве і фатаграфія.













