Культура

Канцэртныя праграмы, «Горад майстроў», інтэрактыўныя лакацыі. Гомель прыме «Славянскае адзінства»

Фота з архіва 20 чэрвеня, Гомель . Гомель 28 чэрвеня прыме традыцыйную сустрэчу прыгранічных абласцей Беларусі і Расіі «Славянскае адзінства». У бягучым годзе фестываль прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Чым напоўнена праграма, расказалі ў Гомельскім аблвыканкаме,

Памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, бязвінных ахвяр вогненных 1940-х удзельнікі сустрэчы, прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый, моладзь ушануюць на пл.Паўстання. Затым урачыстым шэсцем пройдуць да пл.Леніна. Тут размесціцца галоўная сцэна фестывалю, разгорнуцца розныя тэматычныя лакацыі, у тым ліку літаратурная, музейна-інфармацыйная, а таксама «Горад майстроў», які будзе працаваць пад дэвізам «Майстры помняць: рамесныя традыцыі на славу Перамогі».

«Горад майстроў — гэта не толькі выстава, але яшчэ і сустрэчы гасцей, інтэрактыў, майстар-класы і нават тэаралізаваныя ўрыўкі абрадаў, якія цікавы жыхарам і гасцям нашага горада», — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Інга Заўгародняя.

«Што датычыцца галоўнай сцэны, яна пачне работу з урачыстага адкрыцця свята. Гэта адбудзецца ў 12.00. Затым канцэртную праграму прадоўжаць як прафесійныя, так і аматарскія калектывы. Прыедзе да нас Бранская абласная філармонія, свой пілотны праект — праграму саўндтрэкаў з ваенных кінафільмаў — прадставіць Гомельская абласная філармонія», — расказала начальнік галоўнага ўпраўлення.

Яна нагадала, што «Славянскае адзінства» прысвечана Дню моладзі. «І для яе мы падрыхтавалі трохгадзінную вячэрнюю дыскатэку, на якую запрасілі вядомых артыстаў з Мінска, Гомельшчыны, блогераў, радыёвядучых», — зрабіла акцэнт Інга Заўгародняя.

Інтэрактыўныя пляцоўкі на працягу дня будуць сустракаць сваіх наведвальнікаў і на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля, на набярэжнай, каля медуніверсітэта ў скверы Дружбы. Так, у парку пройдзе мастацкі пленэр «Фарбы адзінства: Славянскі пленэр Перамогі». А каля скульптурнай кампазіцыі «Лодачнік» шмат уражанняў абяцаюць падарыць дрыфт-трайк, лазертаг, стрытбол і многія іншыя актыўнасці.

Гуляючы ад «Лодачніка» да сажалкі, можна будзе падмацавацца і атрымаць гастранамічнае задавальненне на фестывалі вулічнай ежы.

Акрамя таго, часткай «Славянскага адзінства» стануць міжнародны маладзёжны форум «Дружба-2025», які будзе праходзіць з 26 па 29 чэрвеня, і міжнародны дзіцячы лагер «Крыніца славянскай дружбы — 2025».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»