Палітыка

Качанава: рэгіянальнае супрацоўніцтва — стрыжань усіх добрых сувязей, якія склаліся паміж Беларуссю і Расіяй

Наталля Качанава 27 чэрвеня, Ніжні Ноўгарад . Рэгіянальнае супрацоўніцтва — стрыжань усіх тых добрых сувязей, якія склаліся паміж Беларуссю і Расіяй, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава,

«Прымаючы рашэнні, падпісваючы кантракты і пагадненні, кожны раз мы сочым за іх выкананнем на працягу года. Але калі сакумуляваць усё за гэтыя гады, то разумеем, што гэта сур’ёзны ўклад у развіццё нашай Саюзнай дзяржавы, у гандлёва-эканамічнае, гуманітарнае супрацоўніцтва. Ужо не гаворачы аб тым, што рэгіянальнае супрацоўніцтва — гэта стрыжань усіх тых добрых сувязей, якія склаліся паміж нашымі краінамі, — сказала Наталля Качанава. — Таму што мы цудоўна разумеем: ад таго, як працуюць кіраўнікі рэгіёнаў на месцах, ад таго, як яны вырашаюць задачы, пастаўленыя нашымі прэзідэнтамі, залежаць вынікі, якія мы сёння бачым. Стварэнне канкурэнтаздольнай імпартазамяшчальнай прадукцыі, сумесных прадпрыемстваў, арганізацый, аказанне паслуг — усё гэта для нас вельмі важна».

Спікер дадала, што толькі за мінулы год адбылося 129 візітаў рознага ўзроўню беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны, а Беларусь наведалі 132 дэлегацыі з Расіі. «І кожны раз, калі да нас прыязджаюць расійскія губернатары, наш Прэзідэнт сустракаецца з імі, і гэта надае новы імпульс для супрацоўніцтва. Аляксандр Рыгоравіч нам часта гаворыць: важна супрацоўнічаць на ўсіх узроўнях, але тое, што робіцца ў рэгіянальным плане — паміж губернатарамі нашых краін, часам дае магчымасць вырашаць задачы хутчэй, эфектыўней і якасней», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Сёння на палях XII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў РФ і рэгіёнаў Беларусі.

Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»