Спорт

Жодзінскія тарпедаўцы адыграліся з ліку 0:3 у гульні з «Арсеналам» у чэмпіянаце Беларусі 

Фота torpedo-belaz.by 27 красавіка, Мінск . Футбалісты дзяржынскага «Арсенала» не ўтрымалі перамогу над жодзінскім «Тарпеда-БелАЗам» у гасцявым паядынку пятага тура чэмпіянату Беларусі,

У першым тайме сустрэчы ў Жодзіне галявы дубль аформіў Марк Мокін, а пасля перапынку Іван Вараб’ёў забіў трэці мяч. Гаспадары змаглі пазбегнуць паражэння дзякуючы галам Вадзіма Кісялёва, Мацвея Міхайрына і Грэйта Агбо — нічыя 3:3. Увесь другі тайм «Арсенал» правёў у меншасці.

Футбалісты «Гомеля» выйгралі трэці матч запар, перамогшы ў Бабруйску мясцовую «Белшыну» з лікам 2:0. Адзін з галоў забіў лепшы бамбардзір цяперашняга першынства Цімафей Сіманенка, у актыве якога стала 5 мячоў. «Іслач» з Мінскага раёна пасля трох паядынкаў без перамог адолела на сваім полі магілёўскі «Днепр» — 2:1.

На першае месца выйшлі футбалісты мінскага «Дынама», якія атрымалі валявую вікторыю ў гасцях у «Баранавіч». Пасля першага тайма мінчане ўступалі 0:2, але потым змаглі забіць тры мячы — перамаглі з лікам 3:2. Для дэбютантаў вышэйшай лігі гэта пятае паражэнне ў пяці праведзеных гульнях. Чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» у сябе дома разышоўся мірам з брэсцкім «Дынама» — 0:0. У Наваполацку мясцовы «Нафтан» згуляў унічыю з «Віцебскам» — 1:1.

Пасля пяці тураў становішча ў лідзіруючай групе такое: «Дынама» (Мінск) — 13 ачкоў, «Нёман» — 11, «МЛ Віцебск» — 11, «Гомель» — 10, «Арсенал» — 9.

У наступным туры сустракаюцца:

1 мая
«Арсенал» — «Іслач», «Мінск» — «Нафтан»;

2 мая
«Днепр» — «Баранавічы», «Нёман» — «Белшына», «Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ»;

3 мая
«Дынама» (Мінск) — «МЛ Віцебск», БАТЭ — «Дынама» (Брэст), «Віцебск» — «Славія».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»