У аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі — Пяткевіч
11 ліпеня, Александрыя . У аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі. Такую думку выказала намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч у час адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»),
Дзяржава павінна мець шэраг прыкмет, прапісаных у падручніку. «Моцная дзяржава павінна валодаць большым: у яе аснове ляжаць традыцыі, — адзначыла яна. — Моцная дзяржава — гэта пра нашу Рэспубліку Беларусь».
Свята «Александрыя збірае сяброў», на думку Наталлі Пяткевіч, і ёсць сведчанне моцнай дзяржавы. «Гэта значыць, што мы прызнаём традыцыі, што ёсць адзінства дзяржавы і грамадства ў любві да гэтых традыцый і дзяржава падтрымлівае іх і прытрымліваецца іх. Але, што больш важна, — мы развіваем гэтыя традыцыі і прыўносім у іх у нешта новае», — сказала яна.



«Купалле» — адна з самых прыгожых, добрых, душэўных і ў нечым сямейных нацыянальных традыцый. І ўсімі гэтымі якасцямі валодае шклоўская зямля», — лічыць намеснік прэм’ер-міністра.
Адзін з галоўных сімвалаў «Купалля» — «папараць-кветка», свая ў кожнага. І наша краіна знайшла сваю «папарць-кветку». «Таму што такой прыгожай, душэўнай, дзівоснай зямлі, як наша Беларусь, напэўна, цяжка адшукаць. Яна паспяховая і квітнеючая дзякуючы людзям, якія робяць яе такой. Няхай гэты дзень стане часткай шчасця для кожнага з нас», — пажадала Наталля Пяткевіч.
Фота Максіма Гучака, Алега Файніцкага




