Інфаграфіка

Інавацыйнае развіццё ў Беларусі

Апошнія два гады сталі рэкорднымі па дасягненнях у навукова-тэхнічнай сферы. Асабліва ў фармацэўтыцы, транспартным машынабудаванні, вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры.

Больш за 40% праектаў дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця* заснавана на тэхналогіях V-VI укладаў.

Доля экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі па выніках 2024 г. вырасла да 38,1% (369 таварных пазіцый і 27 відаў паслуг).

У Беларусі функцыянуюць 22 суб’екты інавацыйнай інфраструктуры.

У іх складзе:

— 15 тэхнапаркаў,
— 5 цэнтраў трансферу тэхналогій,
— Беларускі інавацыйны фонд,
— Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

У гэтых структурах функцыянуюць 266 рэзідэнтаў. Распрацоўкамі новых тэхналогій заняты 6,8 тыс. чалавек (па выніках І паўгоддзя 2025 г.).

У рамках навукова-тэхнічных праграм створана 246 навінак, атрымана 5 патэнтаў на вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці (па выніках I паўгоддзя 2025 г.).

Аб’ём выпушчанай рэзідэнтамі тэхнапаркаў прадукцыі ў 2024 г. склаў Br1 млрд, у I паўгоддзі 2025 г. — Br570,4 тыс.

*Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады прадугледжвае больш за 100 інавацыйных праектаў. Буйнейшыя — праектаванне і будаўніцтва БелАЭС, арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла ЗАТ «БНБК». Сёння ў стадыі рэалізацыі яшчэ два: стварэнне вытворчасці лекавых сродкаў на аснове рэкамбінантных тэхналогій і фракцыяніравання плазмы крыві (выпуск фармсубстанцый на аснове генна-інжынерных тэхналогій) і стварэнне доследна-прамысловай вытворчасці айчынных проціпухлінных прэпаратаў.

Крыніца: Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»