Грамадства

Якое надвор’е чакае беларусаў у нядзелю, расказалі сіноптыкі

Фота з архіва 18 ліпеня, Мінск . 19 ліпеня месцамі ў Беларусі чакаюцца навальніцы, у начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі прагназуюць на 19 ліпеня пераменную воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Уначы чакаецца паўднёвы вецер, днём — пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў цяпла, днём 23-29 вышэй за нуль, месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 30 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»