Як у Беларусі будуць павялічваць долю продажаў айчынных тавараў, расказалі ў МАРГ
Фота з архіва 17 красавіка, Мінск . Як у Беларусі будуць павялічваць долю продажаў айчынных тавараў, расказала намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава ў час семінара па адпаведнай тэматыцы,
На семінары абмяркоўвалася пытанне далучэння да пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння эфектыўнасці продажаў тавараў айчыннай вытворчасці. Пагадненне падпісана міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, міністрам архітэктуры і будаўніцтва, міністрам прамысловасці, старшынямі канцэрнаў «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам» і «Белдзяржхарчпрам». Гэты дакумент быў накіраваны ўсім дзяржаўным органам, прадпрыемствам гандлю і прамысловасці.
Да пагаднення далучылася 11 арганізацый. Сярод іх Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў, Асацыяцыя камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў, універмаг «Цэнтральны», КУП «Мінскхлебпрам», Віцебская бройлерная птушкафабрыка і іншыя. У пагадненні ўстаноўлена ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці, якую неабходна забяспечыць суб’ектам гаспадарання.
«Суб’ект гаспадарання па выніках 2025 года, дасягнуўшы пэўнай долі тавараў айчыннай вытворчасці, павінен кожны год да 2030-га года забяспечваць рост плюс 1 працэнт. А для вытворцаў прапісана прапанова аб тым, што яны павінны рэалізоўваць сваю прадукцыю не менш як у пяці інтэрнэт-магазінах і не менш як на дзвюх інтэрнэт-пляцоўках», — адзначыла намеснік міністра.
Для інтэрнэт-магазінаў, інтэрнэт-пляцовак прапанава таксама адкрыццё пунктаў выдачы заказаў у маланаселеных і аддаленых населеных пунктах, з выкарыстаннем у тым ліку інфраструктуры Белкаапсаюза» і «Белпошты».