Хакеісты «Вашынгтона» без Протаса зноў абыгралі «Манрэаль» у Кубку Стэнлі
Фота з архіва 24 красавіка, Мінск . Хакеісты «Вашынгтона» без беларускага форварда Аляксея Протаса другі раз абыгралі «Манрэаль» у першым раўндзе плэй-оф Кубка Стэнлі,
Мінулай ноччу «сталічнікі» зноў на сваёй арэне перамаглі самы тытулаваны клуб НХЛ з рэзультатам 3:1. У першай дамашняй гульні «Вашынгтон» таксама быў мацнейшы за «канадзіенс» — 3:2. Аляксей Протас яшчэ не паправіўся пасля траўмы і прапусціў абодва паядынкі. Два наступныя матчы серыі да чатырох перамог адбудуцца ў Манрэалі 26 і 28 красавіка.
Таксама другую вікторыю атрымаў «Лос-Анджэлес», які перамог у сябе дома «Эдмантан» з лікам 6:2, на старце «каралі» таксама выйгралі — 6:5. У пачатку канадскага процістаяння хакеісты «Таронта» двойчы абыгрывалі «Атаву» — 6:2 і 3:2. Таксама па дзве перамогі здабылі хакеісты «Караліны» і «Вініпега», а яшчэ ў адной серыі хакеісты «Даласа» з лікам 2:1 выйгралі ў «Каларада». У дуэлі «Вегаса» і «Мінесоты» пакуль раўнавага 1:1, а ў першым паядынку серыі цяперашнія ўладальнікі Кубка Стэнлі — хакеісты «Фларыды» — перайгралі на выездзе «Тампу-Бэй» з рэзультатам 6:2.