Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» завяршаюць дамашнюю серыю гульнёй з «Сібір’ю»

Фота з архіва 12 лістапада, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць заключны паядынак самай працяглай дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2025/26,

Пачынаючы з 24 кастрычніка, падапечныя Дзмітрыя Квартальнава правялі на родным лёдзе сем матчаў, з якіх выйгралі шэсць. Зубры атрымалі дзве перамогі над «Сочы» (8:2 і 5:2), а таксама перамаглі «Шанхайскіх Драконаў» (2:1), «Амур» (6:2), ЦСКА (2:0) і «Ак Барс» (4:3). Адзінае паражэнне мінчане пацярпелі 8 лістапада ад «Лады» — 0:1. Наступным сапернікам «Дынама» стане «Сібір», якая перад паездкай у Мінск прайграла дзесяць разоў запар. З 17 ачкамі гэта каманда замыкае табліцу Усходняй канферэнцыі, сталічны клуб з 33 баламі ідзе трэцім на Захадзе.

«Бліжэйшая гульня вельмі важная, нам патрэбны абсалютна кожны бал. Матч будзе няпростым. Неабходна выйсці на лёд і прыкласці максімум намаганняў. Нам трэба прытрымлівацца сваёй сістэмы і, вядома ж, скарыстацца тым, што мы гуляем дома», — сказаў форвард «Дынама» Алекс Лімож.

У бягучым сезоне каманды з Мінска і Новасібірска паміж сабой яшчэ не гулялі. У мінулым рэгулярным чэмпіянаце сапернікі сустракаліся двойчы, абодва разы мацнейшым быў сталічны клуб (5:4 і 3:2 у авертайме). Пераможная серыя «Дынама» ў гэтым процістаянні налічвае чатыры матчы. Стартавае ўкідванне ў паядынку запланавана на 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»