Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» завершаць выязную серыю ў Тальяці

Фота з архіва 22 кастрычніка, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць другі з двух матчаў выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона 2025/26,

Процістаяць сталічнаму клубу будзе тальяцінская «Лада». На пару з «Сочы» валжане з’яўляюцца аўтсайдарамі Заходняй канферэнцыі, маючы ўсяго 10 балаў за 17 гульняў. Да гульні супраць «Дынама» «Лада» падыходзіць пасля трох гасцявых паражэнняў запар, але пры гэтым у папярэдняй дамашняй серыі тальяцінцы набралі пяць ачкоў з шасці магчымых. Не ў лепшым настроі знаходзяцца і «зубры» — падапечныя Дзмітрыя Квартальнава пацярпелі чатыры няўдачы ў пяці мінулых матчах. У табліцы Захаду мінчане ідуць шостымі з 19 ачкамі.

Папярэдні раз «Дынама» і «Лада» сустракаліся 12 жніўня на перадсезонным Кубку Мінска — тады мацнейшымі ў серыі булітаў былі гаспадары. З моманту вяртання тальяцінцаў у КХЛ у 2023 годзе каманды правялі паміж сабой чатыры паядынкі ў рэгулярных чэмпіянатах, тры з якіх выйгралі валжане. Першы матч «зуброў» і «філінаў» у сезоне 25/26 стартуе ў 18.00.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»