Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» на выездзе згуляюць з «Поўначсталлю» 

Фота з архіва 18 лістапада, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць другі і заключны паядынак чарговай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2025/26,

Прымаць падапечных Дзмітрыя Квартальнава будзе бліжэйшы праследавацель у турнірнай табліцы — чарапавецкая «Поўначсталь». На гэты момант «зубры» з 37 ачкамі ідуць на Захадзе трэцімі, «сталявары» адстаюць на адзін бал. У актыве мінчан дзевяць перамог у дзесяці апошніх матчах, чарапаўчане з пяці папярэдніх сустрэч выйгралі чатыры. Колеры «Поўначсталі» абараняюць два ігракі нацыянальнай зборнай Беларусі — галкіпер Канстанцін Шостак і нападаючы Аляксандр Скарэнаў.

«Нам трэба прытрымлівацца нашай сістэмы, паказваць той хакей, у які мы гуляем апошнім часам. «Поўначсталь» моцная каманда, яны праводзяць добры сезон, там шмат высокапрафесійных ігракоў. Упэўнены, што мы будзем гатовы да матчу», — сказаў абаронца «Дынама» Джош Брук.

У бягучым сезоне каманды двойчы сустракаліся ў «Мінск-Арэне»: 26 верасня мацнейшымі з лікам 4:2 былі гаспадары, дубль супраць свайго роднага клуба аформіў Вадзім Шыпачоў, а 1 кастрычніка хакеісты расійскага калектыву ўзялі рэванш (5:2). У папярэднім рэгулярным чэмпіянаце «Поўначсталь» абыграла «Дынама» чатыры разы ў шасці матчах. Чарговая гульня «зуброў» і «сталявараў» стартуе ў Чарапаўцы ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»