Хакейная каманда Прэзідэнта перамагла зборную Гомельскай вобласці ў матчы РХЛ
17 студзеня, Мінск . Каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу ў матчах Рэспубліканскай хакейнай лігі (РХЛ),
Сёння на лёдзе «Алімпік-Арэны» ў Мінску дружына кіраўніка дзяржавы перамагла каманду Гомельскай вобласці з лікам 12:2 (4:0, 4:1, 4:1).








Гамяльчане выйшлі на гульню ў рангу лідараў турніру — у чатырох папярэдніх матчах яны атрымалі тры вікторыі і пацярпелі адно паражэнне. Аднак сёння прадоўжыць пераможную серыю ў іх не атрымалася. Не прайшло і 10 мінут, а гаспадары чатыры разы паразілі вароты сапернікаў. Вызначыліся Мікіта Драздоў, Максім Парфеявец, Павел Волчак і Яраслаў Чупрыс. У другім перыядзе прэзідэнцкая каманда прадаўжала атакаваць, і Аляксей Шантыка, Мікалай Лукашэнка, Андрэй Касціцын і Ілья Шынкевіч закінулі яшчэ чатыры шайбы, а гамяльчане адказалі голам Максіма Захарава. У заключнай трэці матчу ў складзе пераможцаў двойчы вызначыўся Арцём Каркоцкі, яшчэ па голу ў свой актыў запісалі Ілья Шынкевіч, Павел Волчак, Арцём Каркоцкі, у гасцей шайбу закінуў Міхаіл Прус.








Лепшымі ігракамі сённяшняй сустрэчы прызнаны Ілья Шынкевіч і Арцём Жукевіч.
У стартавым паядынку новага сезона каманда Прэзідэнта перамагла сапернікаў з Магілёўскай вобласці з лікам 9:3, а затым згуляла ўнічыю з хакеістамі Брэсцкага рэгіёна — 5:5.







У мінулым сезоне лядовая дружына кіраўніка дзяржавы 16-ы раз стала пераможцам гэтых спаборніцтваў, перамогшы ў фінальнай серыі хакеістаў Мінскай вобласці. Па адным тытуле ў зборных Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатары хакейнага аматарскага турніру — Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. 





















