Грызлоў: будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе вельмі бурнымі тэмпамі
2 красавіка, Мінск . Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе вельмі бурнымі тэмпамі. Аб гэтым перад святочным канцэртам з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі журналістам заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў,
«Дзень яднання нашых народаў — гэта вялікае свята. І нашы народы сапраўды яго чакаюць, яны прывыклі ўжо да гэтага свята. І тое, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе вельмі бурнымі тэмпамі, з’яўляецца важным складнікам менавіта гэтага свята», — сказаў Барыс Грызлоў.
«Было выканана 28 галіновых праграм, якія закончыліся ў 2023 годзе. І цяпер, з 2024 па 2026 гады, у нас 310 мерапрыемстваў, 310 крокаў, з якіх ужо каля 100 выкананы. Таму мы ідзём з апярэджаннем і гэтага графіка», — падкрэсліў пасол.
Барыс Грызлоў дадаў, што з боку пасольства арганізаваны шэраг мерапрыемстваў з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: «5-6 красавіка адбудзецца міжнародны турнір па тэнісе на кубак пасольства — 16 пар, у якіх абавязкова будуць удзельнічаць вядомыя дзеячы культуры, мастацтва, касманаўты, спартсмены высокага ўзроўню».
Пасол таксама звярнуў увагу на Дні Пензенскай вобласці, якія праходзяць у Беларусі. «Яны праходзяць у Мінску, будуць у Магілёве і Брэсце. Праграма вельмі насычаная. Там ўсе разам будзем адзначаць гэта вялікае свята», — сказаў ён на заканчэнне.