Група сяброў у абарону Статута ААН у камюніке асудзіла акт агрэсіі супраць Венесуэлы
Фота з архіва Reuters 5 студзеня, Мінск . Група сяброў у абарону Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый выступіла са спецыяльным камюніке, у якім рашуча асудзіла акт агрэсіі супраць Венесуэлы і выкраданне кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
У дакуменце Група сяброў у абарону Статута ААН падкрэслівае недапушчальнасць парушэнняў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Венесуэлы, а таксама пацвярджае падтрымку яе канстытуцыйнага ўрада і заклікае да неадкладнага спынення ўсіх варожых дзеянняў.
Група сяброў у абарону Статута ААН была створана ў 2021 годзе і на гэты час аб’ядноўвае 19 дзяржаў. Гэта Беларусь, Алжыр, Балівія, Венесуэла, Зімбабвэ, Іран, Кітай, КНДР, Куба, Лаос, Малі, Нікарагуа, Палесціна, Расія, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Сірыя, Уганда, Экватарыяльная Гвінея і Эрытрэя.-0






