Грамадзянам 12 краін забароняць уезд у ЗША з 9 чэрвеня
Фота Pexels 5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі лідар Дональд Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін, таксама частковыя абмежаванні ўвёў для жыхароў яшчэ сямі дзяржаў. Такія новаўвядзенні прадугледжвае пракламацыя прэзідэнта, распаўсюджаная Белым домам, паведамляе ТАСС.
Так, поўная забарона на ўезд у Штаты будзе ўведзена ў адносінах да грамадзян Афганістана, Гаіці, Ірана, Емена, Лівіі, М’янмы, Рэспублікі Конга, Самалі, Судана, Чада, Экватарыяльнай Гвінеі і Эрытрэі. Гэтыя абмежаванні ўступяць у сілу ў панядзелак, 9 чэрвеня.
Частковыя абмежаванні будуць дзейнічаць у адносінах да прадстаўнікоў такіх краін, як Бурундзі, Венесуэла, Куба, Лаос, Сьера-Леонэ, Тога і Туркменістан. Як удакладняецца, такая мера будзе прыменена ў адносінах да пэўных тыпаў віз для кожнай з гэтых краін.
У пракламацыі адзначана, што выдадзеныя да ўступлення ў сілу гэтага ўказа візы прадоўжаць дзейнічаць.-0-