Прэзідэнт

Беларусь ратыфікавала пагадненне аб умовах функцыянавання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Фота з архіва 8 ліпеня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікавана міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб умовах функцыянавання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Пагадненнем урэгуляваны асобныя пытанні адукацыйнай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці гэтай міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам дзвюх краін, якая склалася практыкай і механізмам узаемадзеяння паміж беларускім і расійскім бакамі. 

Пры гэтым адукацыйная дзейнасць, ліцэнзаванне, акрэдытацыя і атэстацыя, парадак залічэння асоб для атрымання адукацыі па беларускіх адукацыйных праграмах будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, па расійскіх праграмах — у адпаведнасці з заканадаўствам гэтай краіны.

Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць стварыць дадатковыя ўмовы для развіцця сумеснага адукацыйнага асяроддзя, пашырэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, у тым ліку з прыцягненнем арганізацый Беларусі і Расіі, што будзе садзейнічаць падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынерных кадраў у інтарэсах эканомікі Саюзнай дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»