Гімнасткі Сманцэр і Кузьмянкова ўвайшлі ў топ-6 на этапе Кубка свету ў Егіпце
Фота з архіва 6 красавіка, Мінск . Беларускія атлеты засталіся без узнагарод чацвёртага этапу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года, які прайшоў у сталіцы Егіпта Каіры,
У заключны дзень спаборніцтваў дзяўчаты разыгралі медалі ў практыкаванні на бервяне. Удзел у суботняй кваліфікацыі прынялі 33 спартсменкі, далей прайшла лепшая васьмёрка, у якую трапіла і наша Настасся Сманцэр. У фінале 6 красавіка беларуска набрала 11,766 бала і стала шостай. Напярэдадні чацвёртае месца на брусах заняла наша Ульяна Кузьмянкова, ад трэцяй пазіцыі яе аддзялілі 0,2 ачка. Перамогі ў гэтых відах праграмы атрымала алімпійская чэмпіёнка з Алжыра Кайлія Немур.
Таксама беларускую каманду ў Каіры прадстаўлялі Ягор Шарамкоў і Мікіта Парфяновіч, якія не здолелі прабіцца ў фіналы. На папярэдніх этапах нашы атлеты заваявалі па адным медалі кожнай вартасці: Шарамкоў узяў золата ў Баку і серабро ў Котбусе ў вольных практыкаваннях, а Сафія Штыхецкая стала бронзавым прызёрам на брусах у Баку. Заключны этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года пройдзе ў харвацкім Осіеку з 9 па 12 красавіка.






