У свеце

Генеральны сакратар Кампартыі В’етнама То Лам выбраны прэзідэнтам краіны

То Лам. Фота з архіва АР 7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны сход (аднапалатны парламент) Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам выбраў генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама То Лама прэзідэнтам краіны на тэрмін паўнамоцтваў з 2026 па 2031 год. Аб гэтым паведамляе в’етнамскае дзяржаўнае агенцтва навін VNA.

Цырымонія ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы прайшла адразу пасля абвяшчэння вынікаў праведзенага дэпутатамі Нацыянальнага сходу галасавання па выбарах прэзідэнта краіны, па выніках якога То Лам атрымаў 100-працэнтную падтрымку.

То Лам стаў 15-м прэзідэнтам у гісторыі сучаснага В’етнама. У якасці кіраўніка дзяржавы ён змяніў Лыонг Кыонга, які займаў гэту пасаду з 21 кастрычніка 2024 года.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»