Культура

Гастролі Маскоўскага ансамбля «Рускія сезоны» пройдуць у Беларускім музычным тэатры 16-17 кастрычніка 

Фота Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра 15 кастрычніка, Мінск . Гастролі Маскоўскага дзяржаўнага ансамбля танца «Рускія сезоны» пройдуць на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра 16 і 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У праграме «Легенды народнага танца» ансамбль пакажа сваю самую лепшую харэаграфію, а таксама ўспомніць пра вялікіх педагогаў і харэографаў народнага танца Расіі, дэманструючы ўнікальныя відэазапісы і фрагменты са спадчыны Таццяны Усцінавай, Анатоля Барзова, Івана Варанкова, Аляксандра Шыраева.

Гледачам будуць прадстаўлены танцы народаў Расіі і свету — рускія, казацкія данскія, казацкія кубанскія, сербскія, ірландскі, венгерскі, цірольскі, аргенцінскі, узбекскі — у харэаграфіі Мікалая Андросава.

Спецыяльным госцем стане народны артыст Расіі Фарух Рузіматаў. У яго выкананні на сцэне тэатра гледачы ўбачаць фрагмент першага нацыянальнага тувінскага балета «Субедэй» па матывах тувінскага эпасу, фрагмент балета «Казка пра рыбака і рыбку» і танец індыйскага госця па матывах казкі Пушкіна.

Легендарны Маскоўскі дзяржаўны ансамбль танца «Рускія сезоны» з’яўляецца адным з лепшых харэаграфічных калектываў Расіі. У рэпертуары ансамбля больш як 400 харэаграфічных кампазіцый — гэта рускія народныя танцы, харэаграфія многіх народаў Расіі і свету, двухактныя балеты і сучасныя кампазіцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»