Спорт

Гарнасько заваявала чатыры медалі на турніры серыі Гран-пры ў Францыі

Аліна Гарнасько. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 6 красавіка, Мінск . Беларуска Аліна Гарнасько выйграла чатыры медалі на міжнародным турніры серыі Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў французскім Цье,

У актыве мацнейшай гімнасткі нашай краіны тры залатыя медалі і адзін сярэбраны. У заключны дзень Гран-пры Цье грацыі вызначылі прызёраў у асобных відах, Гарнасько аказалася лепшай у двух практыкаваннях. Першае месца ў фінале з мячом Аліне прынесла сума 29,850 бала, пераможны рэзультат са стужкай склаў 27,500 ачка.

Таксама беларуска стала сярэбраным прызёрам у практыкаванні з булавамі, уступіўшы 0,6 бала расіянцы Марыі Барысавай. У фінале з абручом Гарнасько размясцілася на шостым радку. Напярэдадні Аліна атрымала перамогу ў мнагабор’і, апярэдзіўшы Барысаву і Акмарал Ерэкешаву з Казахстана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»