Галкіпер «Ванкувера» Талапіла прызнаны першай зоркай матчу НХЛ
Мікіта Талапіла. Фота Нацыянальнай хакейнай лігі 30 студзеня, Мінск . Беларускі галкіпер «Ванкувера» Мікіта Талапіла названы лепшым іграком матчу рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі,
Канадскі клуб дома перамог «Анахайм» з лікам 2:0. Талапіла адбіў усе 32 кідкі гасцей і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы. Беларускі галкіпер упершыню ў кар’еры ў НХЛ згуляў «на нуль», у гэтым сезоне Мікіта правёў за «Ванкувер» 8 матчаў і атрымаў тры перамогі пры 90 працэнтах сейваў.
Таксама 30 студзеня «Пітсбург» на сваім лёдзе быў мацнейшы за «Чыкага» Арцёма Леўшунова (6:2). Беларускі абаронца гаспадароў Ілья Салаўёў аддаў галявую перадачу, набраўшы першае ачко ў складзе «пінгвінаў». «Вашынгтон» з Аляксеем Протасам па булітах перамог «Дэтройт» (4:3), а «Калгары» пры ўдзеле Ягора Шаранговіча ўступіў «Мінесоце» (1:4).




