Спорт

Футбалісты зборнай Беларусі згуляюць з камандай Казахстана ў Барысаве

Фота з архіва 5 чэрвеня, Мінск . Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць першы дамашні кантрольны матч у новым сезоне,

Сёння на полі «Барысаў-Арэны» падапечныя Карласа Алоса сустрэнуцца з камандай Казахстана (пачатак гульні ў 20.00; прамая трансляцыя на тэлеканале СТБ). Гэты матч будзе судзіць расійская брыгада арбітраў на чале з 45-гадовым рэферы ФІФА Сяргеем Карасёвым. У сямі папярэдніх сустрэчах беларусы атрымалі чатыры вікторыі, двойчы былі зафіксаваны нічыі і адзін раз перамаглі казахстанскія футбалісты (розніца мячоў — 16-6 на карысць беларускай зборнай).

У гэтым сезоне беларуская зборная паспяхова правяла два выязныя спарынгі. Спачатку ў Душанбэ беларускія футбалісты разграмілі каманду Таджыкістана — 5:0, а Баку ўпэўнена абыгралі азербайджанцаў — 2:0.

Пасля матчу з камандай Казахстана беларусаў чакае спарынг у Мінску са зборнай Расіі, які адбудзецца 10 чэрвеня. Гэта будзе апошняя праверка перад стартам у адборачным турніры чэмпіянату свету. Восенню беларуская каманда згуляе ў кваліфікацыйнай групе С разам з футбалістамі Грэцыі, Даніі і Шатландыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»