Футбалісты зборнай Беларусі 5 чэрвеня згуляюць з камандай Казахстана ў Мінску
Фота з архіва 26 красавіка, Мінск .Футбалісты нацыянальнай зборнай 5 чэрвеня правядуць кантрольны матч з камандай Казахстана,
Гульня адбудзецца на полі мінскага стадыёна «Дынама», пачатак у 20.00. У сямі папярэдніх сустрэчах беларусы выйгравалі ў казахскіх футбалістаў чатыры разы, двойчы згулялі ўнічыю і пацярпелі адно паражэнне, розніца мячоў — 16-6. Цяпер зборная Беларусі займае 98-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а Казахстан знаходзіцца на 113-й пазіцыі. У другім летнім спарынгу падапечныя Карласа Алоса 10 чэрвеня таксама ў Мінску прымуць расійскіх футбалістаў. З расіянамі беларусы сустракаліся пяць разоў — дзве нічыі і тры паражэнні, розніца мячоў — 4-12. У рэйтынгу ФІФА Расія займае 35-е месца.
У гэтым сезоне зборная Беларусі паспяхова правяла два кантрольныя матчы: у Душанбэ была атрымана перамога з вялікім лікам над камандай Таджыкістана — 5:0, а ў Баку былі абыграны футбалісты Азербайджана — 2:0. У верасні беларусы стартуюць у адборачным турніры чэмпіянату свету 2026 года. Іх сапернікамі ў кваліфікацыйнай групе С будуць зборныя Даніі, Шатландыі і Грэцыі.